
Белая муха, забойца мужчын
Скачать
Начало книги
Напрыканцы мінулага стагодзьдзя па Менску блукала легенда пра дзявочую банду, удзельніцы якой цёмнымі вечарамі нападалі на хлопцаў, а часам і на дарослых мужчын ды зьбівалі іх на горкі яблык.
Росквіт іхнай злачыннай дзейнасьці прыпаў на травень, час падрыхтоўкі да іспытаў і той салодкай ляноты, ад якой дапамагае толькі абліваньне халоднай вадой і добрая прачуханка. Відаць, зламысьніцы даўно не зазнавалі ні першага, ні другога — такія ўжо норавы былі ў тагачасным горадзе Менску, горадзе, што імкліва занепадаў, учадзелы, чапурысты і чысты, як перад канцом сьвету, і не было на тых дзевак ні госпада бога, ні ўчастковага.
Удзень выдатніцы, актывісткі моладзевага саюзу, пакорлівыя дочкі законапаслухмяных бацькоў, пасьля школы яны вярталіся дадому, да яшчэ ня выпраўленых у крэматорыі памяці плюшавых мядзьведзяў і пуставокіх лялек на засланых ружовым канапах, апраналіся ў мяккія хатнія касьцюмчыкі пастэльных колераў, вячэралі з татам, мамай і малодшымі братамі, мылі посуд, рабілі хатняе заданьне — каб празь некалькі гадзін выйсьці, плячо ў плячо, з зарасьнікаў густога, наркатычна-духмянага менскага бэзу дзесьці ў суседнім раёне.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Галіяфы, Мінск, 2017
- ISBN
- 978-985-7140-07-7
- Язык
- be
- Размер FB2
- 607,2 КБ
- Добавлена