
Як красназорцы зямлi сцуралiся
Скачать
Начало книги
— Чакайце бо, вось мне набегла на памяць! Вы ўсё жалiцеся на долю: «Мусiць доля наша такая. I цяпер праўды няма. Казалi: зямлi будзе ўсiм удосталь. Казалi: усе будуць роўнымi, а дзе ж яно ўсё гэта? Палёгкi нiякай няма. Лiхая наша доля…» А вы?.. Але, пэўна, вы не ведалi Мiхаля Старога з Красназорак, што за балотам, за галамi. Памёр i не дачакаўся таго часу, пра якi ён, бывала, любiў часта казаць: «Эх, прыйдзе час, — але я ўжо, мусiць, не прычакаю, прыйдзе i ўсiх параўнае. Усе будуць роўна гараваць, будуць роўна i панаваць. I мужыкi самi сцураюцца сваёй зямлi, сваёй уласнасцi. От успомнiце некалi маё слова. Сабакам назавеце, калi будзе няпраўда». Дык але ж, на лiха яму, i праўда. Гэтак сталася ў тых жа Красназорках. Я сам на свае вочы бачыў, на свае вушы чуў. Каб хто казаў — не паверыў бы, а то сам. Дык ось слухайце, раскажу вам, як гэта сталася, дык мо i нам льга будзе што пераняць.
Неяк гэтым летам жонка прыстала: паедзь i паедзь у Прыдолле. «Аднак ухадзiлiся з сенам, а там мо паможаш нашым, ды што i дастанеш». Падумаў я, падумаў — i хлеб выходзiць, а дзе яго так скора варвеш, i адзетку няма, запрог каня i паехаў. А ехаць у Прыдолле трэба праз Красназоркi.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 23,5 КБ
- Добавлена