Выродлiвы хлапчук
Скачать
Начало книги
Як заўсёды, перш чым адчынiць наглуха зачыненыя дзверы, Эдзiт Фэлоўз паправiла свой рабочы халат i толькi пасля таго пераступiла тую нябачную лiнiю, што аддзяляла рэальны свет ад свету несапраўднага. Пры ёй былi нататнiк i асадка, хоць з пэўнага часу яна не вяла больш сiстэматычных запiсаў, робячы iх толькi пры пiльнай патрэбе.
На гэты раз яна несла з сабою i чамадан. "Гэта гульнi хлопчыкам", усмiхнуўшыся, растлумачыла яна вартаўнiку, якi даўным-даўно ўжо не задаваў ёй нiякiх пытанняў i толькi махнуў рукою, прапускаючы яе.
Як звычайна, выродлiвы хлапчук адразу пачуў яе прыход i, плачучы, кiнуўся ёй насустрач.
- Мiс Фэлоўз, мiс Фэлоўз, - мармытаў ён, вымаўляючы словы глуха, не зусiм выразна, ва ўласцiвай аднаму яму манеры.
- Што здарылася, Цiмi? - спыталася яна, правёўшы рукою па яго страхалюднай галоўцы, зарослай густымi рудымi кудламi.
- Джэры вернецца, каб зноў гуляць са мной? Мне вельмi сорамна за тое, што адбылося.
- Жанр
- Научная фантастика
- Язык
- be
- Размер FB2
- 98,2 КБ
- Добавлена