Обложка книги «Беларускiя народныя казкi»

Беларускiя народныя казкi

Автор Неизвестен -- Народные сказки

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Жылi-былi каток i пеўнiк. Збудавалi яны хатку пры лесе.

Кажа раз каток пеўнiку:

— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачынiся й нiкога ня пускай у хатку. — I пайшоў.

Ажно прыбягае лiска пад акенца ды просiць:

— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Памяла мне пазыч. Прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым печ вымесьцi, пiрагi пячы.

А пеўнiк на гэта:

— Зводзiш ты мяне, зводзiш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткi й табе нiчога ня дам.

— Ах, якi-ж ты злосны! — кажа лiска.

— А я не маню, каб я жыла. Ну, калi ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!

Адчынiў пеўнiк акенца i дае ёй памяло, а лiска не за памяло, а за яго ды наўцекi.

Стаў пеўнiк галасiць:

Шкада стала коцiку пеўнiка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лiсiцу дагнаў, за валасы надраў, пеўнiка адабраў.

— Ну — кажа пеўнiку: — глядзi-ж больш нiкому не адчыняй хаткi. Бо цяпер пайду далей, за горы.

I ў другi раз прыбягае лiска.

— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Пазыч мне лапату, прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым пiрагi ў печ садзiць.

Читать дальше →

Жанр
Литературные и народные сказки: прочее
Язык
be
Размер FB2
256,2 КБ
Добавлена