
Дзікія кошкі Барсума
Серия: Беларуская сучасная фантастыка
Скачать
Начало книги
- Калісьці я жыла ў палацы! – сказала раптам рабочая жонка фермера О’Ніла.
Сам фермер О’Ніл, грузны каржакаваты мужчына гадоў сарака, з тварам, на якім нават самы праніцальны псіхааналітык наўрад бы змог адшукаць хоць нейкі след інтэлекту, у гэты час снедаў. Пачуўшы словы жонкі, ён нават не раззлаваўся ў першы момант – злосць прыйшла потым – пакуль што ён здзівіўся ды й толькі...
- Што ты сказала? – прахрыпеў О’Ніл, кідаючы лыжку ў суп і цяжка, усім тулавам, паварочваючыся ў бок жонкі. – Паўтары, што ты сказала толькі што?!
Рабочыя жонкі не размаўляюць. Ніколі, ні пры якіх абставінах. Дакладней, яны, як разумныя, у нейкай меры, істоты, могуць адказваць на пытанні, яны з паўслова разумеюць усе загады і распараджэнні свайго мужа і заўсёды стараюцца выканаць іх, гэтыя загады, хутка і дакладна. Рабочыя жонкі могуць нават інфармаваць мужа аб усім, што здарылася ў гаспадарцы за час яго адсутнасці... і гэта ўсё, здаецца, што могуць рабочыя жонкі, калі справа ідзе не аб рабочых, а толькі аб разумовых іх здольнасцях.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Харвест, Мінск, 2009
- ISBN
- 978-985-16-7454-7
- Язык
- be
- Размер FB2
- 890,4 КБ
- Добавлена
