
Пастэга
Скачать
Начало книги
Цёплая, залатая восень… Мужчына і дзяўчына стаялі побач з высокім, шэрым мастом, ля берага даволі шырокай ракі. Злева ад іх, на некаторай адлегласці, хаваўся ў пералівістай, блакітнаватай смузе, горад, у панараме якога вылучаліся два замкі на высокіх пагорках, хупавыя званіцы хрысціянскіх цэркваў, і сумныя, нязграбныя прамавугольнікі бетонных гмахаў. Перад іх тварамі, пасярод хвалістага воднага шоўку, знаходзіўся невялікі, зялёны астравок, здольны цалкам пакрывацца вадой у дні разводдзяў. Двое назіральнікаў былі апрануты ва ўмерана цёплыя курткі, сімпатычныя шапкі і пальчаткі, цёмныя штаны. Адным з гэтых назіральнікаў быў я — Магістра Тэт (Magistro Tet). Спадарожніцу маю звалі Альфа Саванта (Alfa Savanto). Мы глядзелі на астравок, а там з'яўляліся хуткія, як маланка, выдры.
— Пойдзем, Тэт, — сказала яна, гледзячы на мяне выразнымі і трохі смяшлівымі вачыма, у якіх амаль кожны мог бы прачытаць толькі злёгку затоеную пяшчоту. — Прыйшла пара для нашых урокаў.
- Жанр
- Социально-психологическая фантастика, Фэнтези, Современная русская и зарубежная проза, Роман, повесть, Хроноопера
- Год написания
- 2023
- Язык
- be
- Размер FB2
- 492,5 КБ
- Добавлена