Обложка книги «Хлопчыкi i дзяўчынкi»

Хлопчыкi i дзяўчынкi

Евгений Евгеньевич Асноревский

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Неяк я — валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік — мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне:

— Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?

— Не, вядома, — сказаў я. — Сёння я раскажу табе восем істэрый… ой, гэта значыць гісторый.

— Так гісторый цi істэрый?

— Можна сказаць і так, і так, — адказваў я.

— Ну давай, расказвай, — сказаў мне мой сябар просты пісьменнік.

Добры дзень, дарагія мае! Кланяюся ўсім тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максімка Багушэвіч. Ад нараджэння мне адзінаццаць гадкоў, а нарадзіўся я ў 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлівы не па гадах і што мне трэба шмат чытаць і вучыцца прыгожа пісаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пісьменнікам. Мне насамрэч вельмі падабаецца пісаць і ад таго я вырашыў весці дзённік. Для гэтай справы тата даў мне свой сшытак. Ён вельмі добры і вялікi. Я мяркую, калі-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае і таму напісаў, што кланяюся таму, хто яго чытае.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Год написания
2022
Язык
be
Размер FB2
240,7 КБ
Добавлена