Обложка книги «Вяртанне»

Вяртанне

Алесь Аркуш

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Знікала ў мройве далягляду.

Як несла іх далоў з вачэй!

Як гнаў вятрыска іх зацята!

Імёны нішчыў ён, але

У небе ўбачыў я аблокі.

І як вятрыска ні шалеў,

Яны трымалі дух высокі.

ДА НЕБА

Здароў, Груган!

Ты – птах, я – чалавек.

Дзе крылы у цябе –

я маю рукі.

Ты не крыўдуй на гэты

несусветны здзек, -

Прабач, я выдумляю

ад пакутлівай дакукі.

Лунай, Груган!

Груган за неба паляліць.

Яму за небам хопіць месца.

А я радзіму буду сніць,

Яна мне кропелькай здаецца.

Ты пачакай мяне, Груган.

Мы разам палялім да неба.

Пачуем велічны арган,

Пабачым – крылы ці патрэбны.

І я здзіўлюся – звыкся сніць –

Воч не стае Радзіму ахапіць!

ПІЛЬНЯ

Бярвенне дарэшты на дошкі звялі, —

Як шчыльна пілоўку у штабелі сцелюць!

Ля пільні ад хвояў кара да зямлі

Прыстала жыўцом, як да новага цела.

Па звычцы чакаюць бярвення дзядзькі:

Працоўныя рукі — нястомныя служкі.

І ляды вядуць, як заўжды, напрасткі —

Да пільні, да гвалту, да дошак, да стружкі.

АДБІТКІ

Люстэрка трымае да ночы адбіткі:

Читать дальше →

Жанр
Поэзия
Язык
be
Размер FB2
111,6 КБ
Добавлена