Стаць эўрапейцамi, застаўшыся беларусамi (на белорусском языке)

Алесь Аркуш

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Маё знаёмства з Iгарам Бабковым адбылося на адным зь першых пасяджэньняў лiтсуполкi "Тутэйшыя". У той час я вучыўся на апошнiм курсе наргасу i штодзень езьдзiў на заняткi з Жодына. Запрашэньне на ўдзел у "Тутэйшых" я атрымаў па пошце ад Алеся Бяляцкага па рэкамэндацыi Анатоля Сыса. Улiчваючы бэсэсэраўскую "вандэйнасьць", гэта быў рызыкоўны праект - нечуванае вальнадумства i апазыцыйнасьць. Першыя арганiзацыйныя захады рабiлiся кансьпiратыўна. Сустрэчы адбывалiся ў iнтэрнацкiм пакоi асьпiранта АН БССР Алеся Бяляцкага. Палова першага актыву суполкi нiякага дачыненьня да лiтаратуры ня мела, як, напрыклад, Генiк Лойка i Алесь Костка - проста надзейныя беларуска-сьведамыя хлопцы. Першы раз на пасяджэньне я патрапiў 15 лютага 1987 году. Якраз у той дзень адбывалася калектыўная чытка крамольнай п'есы Купалы "Тутэйшыя" i апошняе абмеркаваньне - варта цi "не" называцца "тутэйшаўцамi". У той вечар я i пазнаёмiўся з Iгарам Бабковым. Пасьля таго, як шаноўны сход прыйшоў да кансэнсуса - назва "Тутэйшыя" тое, што трэба, - Алесь Бяляцкi прапанаваў абмеркаваць вершы пачаткоўца, прозьвiшча якога мне нiчога не гаварыла. Здаецца, на той час Iгар яшчэ ня меў нiводнай публiкацыi. Ва ўсякiм разе тыя вершы, якiя ён прачытаў, нiводае афiцыйнае беларускае лiт. выданьне ў 1986 годзе не надрукавала б. У такiх выпадках супрацоўнiкi рэдакцый аднолькава тлумачылi прычыну адмовы - хiба такiя вершы ў нас хто зразумее? У 1992 годзе некаторыя з тых твораў, якiя я пачуў на сваёй першай "тутэйшаўскай" сходцы, былi надрукаваныя ў зборнiку "Solus Rex" (Менск, "Мастацкая лiтаратура"), за якую Iгар Бабкоў атрымаў лiт. прэмiю за лепшую кнiгу года "Глiняны Вялес" (1993), заснаваную Таварыствам Вольных Лiтаратараў.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
5,9 КБ
Добавлена