Грыфон (на белорусском языке)

Алесь Аркуш

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Зь мясьцiны А ў мясьцiну Б ляцеў, як баба на мятле, як рэактыўны самалёт, як трохгаловы цмок-пiлёт,

ляцеў - кугiкаў - совы? совы! гайдаў нябёсаў сiнi човен i рагатаў, i бiў у звон, як быццам усявышнi ён,

i крыламi падрапаў сонца, ляцеў над Полацкам бясконца, як транспарант "Memento mori", як байка блазна-фантазёра.

Цi ява гэта? Можа сон? У небе - медзяны Грыфон. Узмакрэў, нiбыта на касьбе, дзень-ноч ляцiць ў мясьцiну Б;

а Полацак трымае дзiва, нiбы жартуючы, гульлiва; у пастку зьвер патрапiў хiжы, ляцiць - i нi на крок ад крыжа,

што над Сафiяй сочыць дзеi, крыламi б'е - не разумее, што ён палонны, а ня госьць мне Полацак яго аддасьць.

2

Нi "бэ", нi "мэ" па-беларуску, глядзiць варожа - сыч-сычом. Я пасадзiў яго ў кутузку I дзьверы зачынiў ключом.

Размова будзе заўтра ўраньнi, я падрыхтуюся як сьлед, зь мiнулага паклiчу зданi, параду дасьць старэйшы дзед.

Я прагартаю сотнi кнiгаў, Вялеса выклiчу з начы, iнкогнiта ён прыйдзе мнiхам i згорне ў кропку далячынь.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
5,3 КБ
Добавлена