Обложка книги «Ваўчкі»

Ваўчкі

Лидия Львовна Арабей

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ідучы з работы дадому і адчыніўшы ў пад’ездзе паштовую скрынку, Павел Іванавіч разам з англійскім часопісам убачыў белы канверт з вузкаю сіняю пячаткаю пад адрасам. Адразу здагадаўся, што гэта канверт з суда, яго выклікаюць на пасяджэнне.

Нёс пошту ў кватэру і думаў, што заўтра ў яго акурат вольны дзень, няма лекцый, так што не трэба будзе пераносіць заняткаў, прасіць, каб яго замянілі.

Ён адкрыў сваім ключом абабітыя чорнай цыратаю дзверы, увайшоў у кватэру, паклаў часопіс і канверт на паліцу перад люстэркам, што было прыбіта да сцяны каля вешалкі.

Дачка ў сваім пакоі іграла на піяніна — развучвала, мусіць, нешта новае, бо музыка была не тая, якую ён чуў кожны дзень. Жонка таксама была дома, з расчыненых дзвярэй, якія вялі ў залю, падала паласа жоўтага святла — ад таршэра з жоўтым абажурам.

Ён распрануўся, скінуў чаравікі і ступіў у мяккія пантофлі без заднікаў, якія стаялі ўнізе пад вешалкаю, узяў часопіс, канверт і пайшоў у залю.

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
Язык
be
Размер FB2
950,8 КБ
Добавлена