Обложка книги «Мера часу»

Мера часу

Лидия Львовна Арабей

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ліпы, што раслі на вуліцах горада, пачыналі жаўцець. Вецер паволі хадзіў вакол кожнага дрэва, нібы абмацваючы яго, спрабуючы, ці моцна трымаюцца медзякі-лісты, ці не пара скідаць іх на дол. Ды пакуль не вельмі багатай была яго здабыча. Сонца, хоць ужо і не так пякло, як у жніўні, яшчэ ярка свяціла ў чыстым сінім небе.

Зоя ішла па вуліцы, з прыемнасцю падстаўляючы пад цёплыя праменні свой твар, свае загарэлыя рукі. На ёй была стракатая сукенка, падперазаная шырокім чырвоным поясам. Светлыя валасы, неяк адмыслова зачэсаныя ўгору, ззаду трымала вялікая шпілька — такая прычоска цяпер была модная. Невялічкая, быстрая, з нясмелым позіркам крыху коса пастаўленых вачэй, Зоя нагадвала зайчыка. Можа таму і звалі яе сяброўкі ў школе Зайчыкам. А можа гэта мянушка пайшла ад імя — Зоя, Зоечка, Зайчык. Яна не крыўдзілася на мянушку і нават адгукалася, калі яе так звалі.

Але школа, сяброўкі — усё гэта мінулае. 3 сённяшняга дня ў яе пачынаецца новае жыццё. Яна будзе працаваць на гадзіннікавым заводзе ў зборачным цэху. 3 сённяшняга дня яна — самастойны, дарослы чалавек. Антаніна Іванаўна, Зоіна маці, сказала, што пакуль ім на жыццё хапае і бацькавай пенсіі. Але ўсё роўна палову заробку яна будзе аддаваць маці, а на астатнія — нашые сабе сукенак, справіць новае паліто.

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
Язык
be
Размер FB2
922,9 КБ
Добавлена