Роздумы

Марк Аврелий Антонин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Прапанаваныя ўвазе беларускага чытача філязафічнага характару разважаньні Марка Аўрэліюса, пісаныя на грэцкай мове, — у нашым перакладзе, як «Роздумы» — першы раз былі выдадзеныя друкам Г. Ксыляндрам у Цігуры (сягодняшні Цюрых) у 1558 г. з лацінскім перакладам, з заўвагамі да тэксту і распадзелам на 12 кнігаў. Выданьне Ксыляндра абапіралася на Палятынскі тэкст.

З гэтае пары друк гэты стаецца асноваю для чарговых выданьняў у 1568, 1590, 1626 гг., пры чым, апошняе выданьне ўпяршыню ўводзіць распадзел кнігаў на параграфы. На працягу далейшых стагодзьдзяў на розных мовах зьяўляецца вялікая колькасьць новых выданьняў працы М.Аўрэліюса, якая стаецца помнікам сусьветнае літаратуры. «І па сягоньняшні дзень выданьне Ксыляндра мае значэньне ня толькі, як бібліёграфічная рэдкасьць, хоць-бы ўжо з тае прычыны, што тэкст Палятынскі, на якім яно абапіралася, можна ўважаць за беспаваротна згубленым, але нават адзін, які ацалеў і зьмяшчае ў сабе поўны тэкст твору імпэратара (Ватыканскі; а ў іншых тэкстах адно выняткі), знаходзіцца, паводля сьведчаньня Ёганна Сьціха, у вельмі нездавальняючым стане».

Читать дальше →

Жанр
Античная литература, Философия
Перевод
Міхась Кавыль
Язык
be
Размер FB2
480,7 КБ
Добавлена