Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)

Ежи Анджеевский

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

А навошта спяць людзi, нiхто з iх не вывучае.

Прачнуцца без адчування, як без чування спалi...

А.Мiцкевiч. "Дзяды", ч.III.

Раздзел першы

Адна старая гiшпанская кронiка натуе, што ў сярэдзiне верасня тысяча чатырыста восемдзесят пятага года, позна паполуднi, у гарадок Вiла-Рэал прыехаў вялебны айцец Вялiкi iнквiзiтар у атачэннi больш як дзвюх сотняў конных i пешых фамiльянтаў, цi, кажучы iнакш, дамоўнiкаў, служак Святой iнквiзiцыi, якiх таксама яшчэ называлi Хрыстовай мiлiцыяй. Вулiцы Вiла-Рэал, дадае скрупулёзны летапiсец, - апусцелi, знiклi з iх будкi жыдоўскiх гандляроў, цiха было i ў заезным доме, i ў шынку, а вокны большасцi жылых дамоў былi пазачыняныя жалюзi. Гарачыня, дзённы сквар трохi ўжо апаў, але з Сiера Марэны ўсё яшчэ цягнула сухiм i асмужлiвым ветрам.

Толькi почат, вялiкая кавалькада коннiкаў з атрадам лучнiкаў наперадзе, мiнуў Пуэрта дэ Таледа i ўехаў за гарадскiя муры - як у цiшынi, што запанавала ў горадзе, цяжка загрукаў звон калегiяты Сан-Пэдра, а пасля азвалiся званы кляштара Сан-Дамiнга, касцёлаў Санта Круз, Санта Марыя ля Бланка i Сан-Томас. Праз хвiлiну ў Вiла-Рэал ужо грымелi званы ўсiх сабораў, кляштараў i бажнiц.

Читать дальше →

Жанр
История
Язык
be
Размер FB2
230,1 КБ
Добавлена