
Ютка
Скачать
Начало книги
Сярод яравых палеткаў ідзе Ютка і зажмурана пазірае ўперад. На ім старая, калісці сіняя, а цяпер вылінялая, рубашка з подраным перадам матляецца рубцамі па гэткіх жа самых портках. У руках вішнёвае пужальна. На ім накручана доўгая пуга, звітая з канапель-пласкуння. Твар загарэла-чорны, маршчыністы, аброслы. 3-пад старое шапкі сівізною свецяць скроні. У маршчакаватых прарэзах павек, пад навіслымі запыленымі брывамі глыбока сядзяць жалудовага колеру вочы. Уся яго каржакаватая постаць з доўгімі цэпкімі рукамі і кароткімі лукаватымі нагамі быццам зроблена з нейкага шэрага матэрыялу, але гэты матэрыял мае каменную цвёрдасць.
Глядзіць ён уперад, туды за грудок, адкуль відны прысады вёскі. Сама вёска зеленню садоў нікне ў сінявай далечыні rapaчага ліпнёвага дня.
Спяшае Ютка дамоў, бо чараду пакінуў на аднаго падпаска: трэба хутка вярнуцца, бо добра, як пагода будзе стаяць увесь дзень, а калі дождж? Не ўтрымае малы чарады і свінні разбягуцца, каторае куды: па пасевах, у гароды — наробяць шкоды. А там і пашлі нараканні на пастуха, лаянкі, а мажліва і апанятаванне папсаванага гарода, ці там якое збажыны.
- Жанр
- Советская классическая проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 190,2 КБ
- Добавлена