
Час second-hand
Серия: Галасы Утопіі, книга 5
Скачать
Начало книги
Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы…
У камунізму быў вар’яцкі план — перарабіць «старога» чалавека, даўнейшага Адама. І гэта атрымалася… можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму выгадавалі адмысловы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі… Цяпер мы жывём у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не пераблытаеш. Пазнаеш адразу! Усе мы, людзі з сацыялізму, падобныя і не падобныя да астатніх людзей — у нас свой лексікон, свае ўяўленні пра дабро і зло, пра герояў і пакутнікаў. У нас асаблівыя адносіны са смерцю. Пастаянна ў расповедах, якія я запісваю, рэжуць вуха словы: «страляць», «расстраляць», «ліквідаваць», «пусціць у расход» ці такія савецкія варыянты знікнення, як: «арышт», «дзесяць гадоў без права перапіскі», «эміграцыя». Колькі можа каштаваць чалавечае жыццё, калі мы памятаем, што нядаўна гінулі мільёны?
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Перевод
- Валерый Стралко, Ціхан Чарнякевіч
- Издание
- Ловінаў, Мінск, 2013
- ISBN
- 978-985-562-096-0
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,5 МБ
- Добавлена