Обложка книги «За волю»

За волю

Кастусь Акула

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Полацку каля Кліўленду, — фактычна сусьветнай сустрэчы, — пасьля развалу бэрлінскай сьцяны, абвешчаньня «сувэрэннай» БССР, — калі «імпэрыя зла» ідзе да канчатковага распаду, — бралі ўдзелу большым ліку і суродзічы зь Беларусі. «Паяднаныя любоўю», — як пісала менская газэта, сыны й дочкі «забранай зямлі» з цэлага сьвету знаёміліся, выступалі з прамовамі, паказвалі сваё сцэнічнае мастацтва, сьпявалі і дэкляравалі сваю адданасьць ідэям адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.

Перадавая, патрыятычная, творчая, сумленная, працавітая, гаротная Беларусь, каторая ў Бога верыць, кліча цяпер на помач у змаганьні з духовым і экалягічным чарнобылямі сваіх дзетак, што некалі пакінулі раськіданыя гнёзды, або ўжо за межамі бацькаўшчыны радзіліся.

На вялікі жаль, беларускі народ мала ведае пра сваю эміграцыю, каторая змагалася за вызваленьне Беларусі, у вольным сьвеце стварыла грамадзкія, асьветныя і палітычныя інстытуцыі, прэсу, здабыла пэўныя посьпехі ў навуцы й літаратуры, аднавіла Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву і ўстанавіла беларускую душпастырскую апеку для каталікоў. Пачынала гэтая эміграцыя сваю працу пасьля Другой сусьветнай вайны зь нічога. Яна была голасам паняволенага беларускага народу, намагалася разбудзіць абыякавы сьвет і паклікаць яго на помач бацькаўшчыне, што стагодзьдзямі цярпела ў маскоўскай няволі.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза, Биографии и мемуары: прочее, Роман, повесть
Издание
Пагоня, Канада, 1991
ISBN
0-9690869-7-0
Язык
be
Размер FB2
759,8 КБ
Добавлена