Нясвіжская крыза
Скачать
Начало книги
За пару дзён да таго, як Слава раптоўна сышоў з гэтага свету, ён мне ў "Мінкульт" даслаў няскончаны раман, сказаў узяць любую частку, якая спадабаецца для публікацыі. У выніку я размясціў яго кнігу ў трох нумарах часопіса. Гэта была яго апошняя вялікая публікацыя.
Сяргей Календа
Пралог
Жарынкі порхалі, бы курвы, а голыя курвы скокалі праз купальскае вогнішча.
Пунсовы штопар укручваўся ў фіялетавыя нябёсы. Па-над стылымі водамі слаўся хмельны, бы пяршак, дымок. Бяздонная цемрадзь праціналася бутэлечным блямканнем, аргазмічнымі стогнамі і народнымі спевамі.
Старэча з крамянёвым вядзьмарскім тварам відавочна не ўпісвалася ў свята фальклорнай разбэсты. Седзячы каля вогнішча, яна засяроджана варажыла над вялізнай чорнай патэльняй, што стаяла на дзвюх цаглінах. Перакідала нажом залацістыя дранікі, плёхала на распалены чыгун цеста і, здавалася, не зважала ані на прывідныя цені, якія гойсалі праз агонь, ані на барвовыя трасеры, што хаатычна шпокалі наўкол.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 649,6 КБ
- Добавлена