Обложка книги «Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris»

Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

Андрей Адамович

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Кожны, хто пачынаў з варшавякамі, кракавякамі, люблінцамі, пулаўцамі ці, беражы божа, беластаччанамі спрэчку пра нацыянальную прыналежнасць Адама Міцкевіча, ведае, што правільныя аргументы пра абсурднасць панятка этнічнай ідэнтычнасці ў дваццаць першым стагоддзі – не галоўнае.

Галоўнае – не прапусціць момант і, прыгнуўшыся, даць нырца пад удар у сківіцу, правесці акуратную двоечку, уваліць з калена і бегчы, бегчы, бегчы. Ажно пакуль вам не давядзецца стагнаць «Jebać policję zero tolerancji», калі вас будуць вазіць тварам па падлозе камеры часовага ўтрымання.

Вось вам і прычына, з якой я выбраў для аповеда не падзеі з жыцця сусветна вядомага беларускага паэта дзевятнаццатага стагоддзя, аўтара паэм «Дзяды» і «Пан Тадэвуш», а лёс амаль забытага ў нашы дні паэта Цімура Хоміча.

Нездарма ж мудры беларускі народ склаў, а не такія мудрыя, затое з псеўданавуковымі тэмамі дысертацый, дацэнты Інстытута мовазнаўства запісалі за беларускім народам такія выслоўі, як «Хоміч – галава, а ты – срака конская» ці «Хоміч на Парнас ляціць, а ты – нах-й!». Зрэшты, вы і самі можаце знайсці прыказкі, прымаўкі, показкі і мацерныя вершыкі пра Хоміча ў слоўніках і зборніках навуковых канферэнцый. А калі ты чалавек таленавіты, Цімурам пацалаваны, то, можа, і сам штосьці такое напішаш, намазюкаеш. Але між намі, рыбаловамі-аматарамі, не веру я, што нешта выйдзе хоць у каго-небудзь з вас. Колькі ў часы Хоміча было паэтаў, а як хопішся, дык гэты графаман, той крывы, той кульгавы, гэты на фуршэце абасраўся, гэты – проста сабутэльнік выдаўца.

Читать дальше →

Жанр
Иронический детектив, Современная русская и зарубежная проза, Авантюрный роман, Сатира
Год написания
2019
Издание
А. М. Янушкевіч, Мінск, 2019
ISBN
978-985-7210-30-5
Язык
be
Размер FB2
653,4 КБ
Добавлена