За перагародкай

Вячеслав Владимирович Адамчик

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Аўтобус, пакалыхваючыся з боку на бок, выплыў з каўдобістай вулачкі на шырокую местачковую плошчу і, мінуўшы шэры драўляны касцёл, спыніўся ля сіняй дашчатай будкі. Коса прыбітая шыльда над яе малюсенькім акенцам абвяшчала: «Білетная каса».

— Стаім дваццаць мінут, — павярнуўся шафёр да пасажыраў.

Расчыніліся дзверцы, у аўтобус хлынула свежае, дрыготкае паветра з нейкім мяккім халодным пахам, — так яно пахне заўсёды, калі выпадзе першы снег, — і Андрэю Сідорчыку зрабілася адразу вальней. Ён адчуў бадзёрасць, прыемную лёгкасць. «А можа, выйду? — падумаў. — Насядзеўся. Столькі ж ехаў». I, памогшы гарбаценькаму вастраносаму пасажыру закінуць на плечы цяжкі, напакаваны невядома чым мяшок, выйшаў з аўтобуса.

Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Павесялела неба. I гэтае старое, незнаёмае Андрэю мястэчка з шырокай плошчай, якую няроўным трохкутнікам абступалі двухпавярховыя, даўнішняй пабудовы цагляныя дамы, здалося незвычайна харошым, па-зімоваму чароўным, прывабным.

Читать дальше →

Жанр
Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Издание
"Маладосць", 1960, № 6, 1960
Язык
be
Размер FB2
398,5 КБ
Добавлена