Обложка книги «Творы»

Творы

Альгерд Абуховіч

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У 1884 годзе ў сваім маёнтку каля Мінска памёр адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У тым самым годзе з Украіны ў Вільню пераязджае Францішак Багушэвіч, а з-пад Глуска ў Слуцак – Альгерд Абуховіч-Бандынэлі.

Гэта быў невыпадковы збег датаў і назваў гарадоў. Пасля В. Дуніна-Марцінкевіча пачаўся новы перыяд у развіцці нашай літаратуры, найбольш яркімі прадстаўнікамі якога былі Ф. Багушэвіч, А. Абуховіч-Бандынэлі, Я. Лучына і А. Гурыновіч.

У канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя Мінск стаў адным з галоўных асяродкаў рэлігійна-царкоўнага жыцця Беларусі. У 1839 годзе была скасавана Брэсцкая унія. У наступным годзе са Слуцка ў Мінск пераязджае кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы, пераводзіцца духоўная семінарыя, перавозяцца беларускі цар-звон і іншыя гістарычныя каштоўнасці. Такім чынам у 1840 годзе Мінск становіцца праваслаўнай сталіцай Беларусі. У тыя самыя гады мінулага стагоддзя ў Мінску была пастаўлена першая беларуская опера «Сялянка», лібрэта якой напісаў Дунін-Марцінкевіч. Гэты факт сведчыў, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя Мінск побач з Вільняй вызначаўся як адзін з асноўных цэнтраў духоўна-культурнага жыцця Беларусі.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск
ISBN
5-340-00840-1
Язык
be
Размер FB2
1,2 МБ
Добавлена